Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце наўмыснага пашкоджання матэрыяльных аб'ектаў у Курапатах.
Нагадаем, 23 сакавіка ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што на тэрыторыі месца пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы «Курапаты» з выкарыстаннем фарбы зроблены надпісы на мемарыяльных аб'ектах. Следча-аператыўная група правяла агляд месца здарэння.
Па выніках праверачных мерапрыемстваў распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.344 Крымінальнага кодэкса.
У Курапатах вандалы размалявалі помнікі «зоркамі Давіда»
0
0
0
0
0
0