Мінская міліцыя апублікавала кароткі артыкул, прысвечаны сваёй працы на святкаванні Дня Волі.

«Названыя мерапрыемствы прайшлі з 12.00 да 18.30, максімальная колькасць удзельнікаў якіх не перавысіла 1500 чалавек.

Супрацоўнікі міліцыі прынялі ўсе неабходныя меры для забеспячэння правапарадку ў месцы правядзення мерапрыемстваў. Грубых парушэнняў пры правядзенні мерапрыемстваў зарэгістравана не было, — паведамляе міліцыя. —

Тым не менш, за парушэнні грамадскага парадку падчас правядзення мерапрыемстваў, а таксама за парушэнні правілаў арганізацыі масавых мерапрыемстваў і абразу затрымана двое грамадзян, адзін з якіх па звароце арганізатараў мерапрыемстваў».

Адзін з затрыманых — гэта Зміцер Дашкевіч, які выступіў з рэзкай прамовай са сцэны. Пасля выступу Дашкевіча затрымалі сілавікі, пазней высветлілася, што ён на Акрэсціна ў ізалятары.

Наста Дашкевіч: Паглядзім, хто каго — лабісты МЗС ці крыўда МУС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?