25.03.2019 / 13:45

Мільянер Шакуцін пра свой бізнэс у Расіі: Я працую ў роднай айчыне 11

На тэлеканале «Расія-24» выйшаў вялікі рэпартаж пра жыццё ў Мінску пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча. Сярод іншага, паказалі наведванне дыпламатам прадпрыемства «Амкадор», якое ўзначальвае мільянер Аляксандр Шакуцін.

Міхаіл Бабіч (злева) і Аляксандр Шакуцін.

«Вось іншы прыклад паспяховага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі — недалёка ад Мінска Міхаіл Бабіч наведвае адразу некалькі заводаў, дзе вырабляюць прылады з каўчука, надзейную гідраўліку і выпускаюць на палі такія вось аўтамабілі. Расійскі метал, расійскі каўчук, расійскія камплектуючыя, вытворчасць лакалізавана тут — у Беларусі», — адзначае карэспандэнт «Расіі-24».

Журналіст сказаў, што беларусы будуюць два заводы ў Расіі — у Бранскай вобласці і Карэліі, дзе вырабляць будуць не толькі сельскагаспадарчую тэхніку, але і для лесанарыхтовак.

«Маленькая Беларусь умудраецца інвеставаць у аграмадную Расію, ствараць рабочыя месцы», — адзначаюць яны.

 «Чаму вам падабаецца працаваць у Расіі?» — спыталіся ў старшыні савета дырэктараў ААТ «Амкадор» Шакуціна.

«Банальна скажу, але гэта нашы браты. Я не адчуваю, што працую ў Расіі, я працую ў роднай айчыне, саюзе Расіі і Беларусі», — сказаў бізнэсмэн.

***

Глядзі таксама:

Сакрэты поспеху: Аляксандр Шакуцін — самы багаты сенатар Беларусі

ЗП

6
фелікс / Адказаць
25.03.2019 / 14:08
Ну а што вы хацелі - беларускіх нацыяналістаў Расея душыць ускоснымі метадамі. А бізнэсмэн - гэта не палітык. Як толькі ён заявіць нешта адваротнае - адразу паляціць з усіх пастоў. Калі яшчэ кулю не атрымае.
3
LitvinM / Адказаць
25.03.2019 / 14:08
Магадан твая Айчына, халуек крамлеўскі. Плюсік ад Бобіча атрымаў ? Сядай на месца
1
Той самы / Адказаць
25.03.2019 / 14:17
Асоба, якая не ў стане весьці бізнэс, без падтрымкі ўлады - гэта не бінэсмэн. Гэта мае іншую назву.


Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру