25.03.2019 / 13:32

Тэрэза Мэй загаварыла пра сваю адстаўку 1

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй сыдзе ў адстаўку, калі парламент ухваліць прапанаваную яе кабінетам угоду па выхадзе краіны з Еўрасаюза. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter-акаўнце палітычны аглядальнік тэлеканала ITV Роберт Петэрсан са спасылкай на крыніцы.

Паводле яго звестак, Мэй заявіла міністрам, выступоўцам за Brexit (Барысу Джонсану, Яну Дункану Сміту, Стыву Бэйкеру, Джэйкабу Рыз-Могу і Дэвіду Дэвісу), што сыдзе, аднак дадатковых умоў не паведаміла. 

Аднак Петэрсан лічыць, што верыць яе словам не варта.

0
Дед Мороз / Адказаць
25.03.2019 / 20:06
прислушалась бы лучше к гражданам UK, которые не хотят никакого Brexit :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру