25.03.2019 / 14:44

У Віцебску на Дзень Волі затрымалі Барыса Хамайду 4

Вядомага віцебскага апазіцыйнага актывіста Барыса Хамайду міліцыя затрымала і склала пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, піша Радыё Свабода

25 сакавіка Барыс Хамайда выйшаў у цэнтр Віцебска з адзіночным пікетам, але ягоную акцыю спыніла міліцыя і склала пратокол за «загрувашчванне вуліцы» — паводле арт. 21.14 КаАП («парушэнне парадку ўтрымання населеных пунктаў»).

Хамайда прыйшоў на месца ў цэнтры Віцебска, дзе штодня распаўсюджвае незалежную прэсу. Але яго ўжо чакалі міліцыянты ў цывільным. Хамайда адмыслова рыхтаваўся да Дня Волі: узяў з сабой сцяг Віцебска з бел-чырвона-белай стужкай і невялікі плакат. На ім — словы расійскага пісьменніка Івана Буніна, які некалі наведаў Віцебск і зрабіў выснову: «Город Витебск древний и нерусский».

Прастаяць Хамайда паспеў каля 10 хвілін. Міліцыянты ў цывільным выклікалі службовую машыну, на якой яго завезьлі ў Чыгуначны РАУС Віцебска. Там на актывіста склалі пратакол пра адміністрацыйнае парушэнне, які будзе разбіраць адміністрацыйная камісія Чыгуначнага раёна. Калі гэта будзе дакладна, Барысу Хамайду не паведамілі.

Гэта ўжо другое затрыманне Хамайды цягам месяца за «загрувашчванне вуліцы». На думку Хамайды, міліцыя знарок пазьбягае ўжываць супраць яго «палітычны» артыкул за несанкцыянаванае пікетаванне, каб не прыцягваць увагу грамадскасці.

1
Адыкватник) / Адказаць
25.03.2019 / 14:50
Иван Бунин настоящий русский! которым можно гордится!
4
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
25.03.2019 / 15:03
Беларусь никогда не будет под пятой оккупантов. Пусть Бабич об этом знает. Он зря приехал к нам пусть валит в рашку.
0
фелікс / Адказаць
25.03.2019 / 16:26
Міліцэйскі "потриот" такі тоўсты, што не можа аб'ехаць Хамайду на вуліцы.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру