25.03.2019 / 14:49

Памёр аўтар першага беларускага лялечнага мультфільма 2

Уладзімір Голікаў са сваёй жонкай Мартай Любянікавай

Мастак-аніматар і кінарэжысёр Уладзімір Голікаў памёр ва ўзросце 86 гадоў. Гэта адбылося яшчэ 21 сакавіка 2019 года, паведамілі Tut.by на «Беларусьфільме».

Уладзімір Голікаў нарадзіўся 15 лістапада 1932 года. Скончыў факультэт жывапісу Сурыкаўскага мастацкага інстытута (1956). Працаваў мастаком на кінастудыях імя Максіма Горкага і «Таджыкфільм».

У 1971-м Голікаў прыйшоў на студыю «Беларусьфільм», дзе зняў першы беларускі лялечны мультфільм «Нязнайка-паэт».

У творчай біяграфіі Уладзіміра Аляксандравіча — такія працы як «Два погляды на адно і тое ж», «Няўдачнік», «Вася Буслік і яго сябры», «Квака-задавака», «Не баюся цябе, мароз». У творчым тандэме з жонкай рэжысёра Мартай Лубянікавай была створана серыя казак пра Цімку і Дзімку.

0
Siarzhuk / Адказаць
25.03.2019 / 15:12
Сьветлая памяць добраму чалавеку.
0
Хлопец з Лучына / Адказаць
25.03.2019 / 22:23
Зямля пухам, Чалавек !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру