25.03.2019 / 15:09

У Беларусі адкрыецца пункт здачы ЕГЭ для абітурыентаў, якія хочуць паступаць у расійскія ВНУ 6

kremlin.ru

У 2019 годзе ў Беларусі адкрыецца пункт здачы Адзінага дзяржаўнага экзамена (ЕГЭ) для беларускіх абітурыентаў, якія плануюць паступаць у расійскія ВНУ. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24» заявіў пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч. Па словах карэспандэнта, гэта адзін з крокаў, пра які дамовіліся прэзідэнты Лукашэнка і Пуцін у Сочы, піша Tut.by

Канчатковае рашэнне будзе прынята ў красавіку на сумеснай калегіі, у якой прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі і Міністэрства адукацыі Беларусі, удакладнілі ў прэс-службе беларускага ведамства. На ёй у дэталях вырашаць, калі і як будзе працаваць пункт для здачы ЕГЭ.

Плануецца, што пункт здачы ЕГЭ размесціцца на тэрыторыі пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску.

Грамадзяне Расіі і Беларусі маюць аднолькавыя правы на паступленне ў навучальныя ўстановы абедзвюх краін. Каб здаць ЕГЭ для паступлення ў расiйскую ВНУ, цяпер беларускія абітурыенты ездзяць у Расію.

3
Той самы / Адказаць
25.03.2019 / 16:02
А калі на Беларусі адчыняцца расейскія прызыўныя пункты,   Бабіч?


3
Той самы / Адказаць
25.03.2019 / 16:08
Выпампоўваецца Расеяй з Беларусі ўсё што можна - фінансы, прадукты харчаваньня, матэрыяльныя каштоўнасьці, працавітыя беларускія людзі, таленавітая беларуская моладзь...

Заводзяцца на Беларусь "істінно русскіе ценності" -  (дэз)інфармацыя расейскіх СМІ, зварганеная ў Расеі прапагандыская кіна і тэле-прадукцыя, неякасныя прадукты харчаваньня і тэхніка, папы і манашкі РПЦ і г.д.
1
Ёпрст / Адказаць
25.03.2019 / 17:09
Пачалі задарам аддаваць Расее самае каштоўнае - чалавечы рэсурс, галоўнае у гэтым рэсурсе - інтэлект! Вось хто у нас на самым версе сядзіць? Няма слоў, акрамя вельмі трапных!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру