25.03.2019 / 15:22

Вясковы выкладчык з Кеніі атрымаў $1 мільён як найлепшы настаўнік свету 2

Globalteacherprize

Выкладчык прыродазнаўчых навук і член рэлігійнага Ордэна францысканаў Пітэр Табічы стаў лаўрэатам штогадовай прэміі Global Teacher Prize ў $ 1 млн. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце прэміі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася напярэдадні, 24 сакавіка, у Дубаі. Імя пераможцы абвясціў вядомы кінаакцёр Х'ю Джэкман.

36-гадовага кенійца выбралі з дзесяці фіналістаў з усяго свету. Табічы выкладае ў сельскай сярэдняй школе ў вёсцы Пвані матэматыку і фізіку, дзе на аднаго настаўніка прыпадае 58 вучняў. На ўсю школу працуе толькі адзін камп'ютар з выхадам у інтэрнэт. Траціна дзяцей у вёсцы жывуць у няпоўных сем'ях або зусім без бацькоў, многія з іх галадаюць.

1
Уладзимер Мазур / Адказаць
25.03.2019 / 18:19
Работайте, учителя!
0
Алёна К. / Адказаць
25.03.2019 / 20:25
Вельмі натхнёны твар, малайчына!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру