25.03.2019 / 15:54

Салдат збег з вайсковай часткі ў Печах. Яго шукаюць шосты дзень 7

Nexta

19 сакавіка салдат тэрміновай службы Аляксандр Неўмяржыцкі сышоў з часткі ў Печах. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал NEXTA. У Мінабароны інфармацыю пацвердзілі. Кажуць, спагнанняў у дачыненні да салдата не было. Незадоўга да знікнення ён двойчы быў у звальненні — ездзіў на радзіму ў Лельчыцкі раён, піша Tut.by

Прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў паведаміў Tut.by, што праз два дні пасля знікнення камандзір часткі пачаў крымінальную справу па артыкуле 445 (самавольнае пакіданне часці або месца службы).

— Знікненне да двух дзён не лічыцца злачынствам, — растлумачыў прадстаўнік ведамства. — Вайскоўца станоўча характарызуюць. Пошук быў арганізаваны адразу, 19 сакавіка, і працягваецца да гэтага часу. Праінфармаваныя ўсе органы, у тым ліку праваахоўныя. Паведамілі і сям'і, яны таксама не ведаюць, дзе ён.

У Мінабароны адзначаюць, што ім невядома пра факты нестатутных адносін (дзедаўшчыны), якія маглі б стаць прычынай знікнення салдата. Калі віна Неўмяржыцкага будзе даказаная, яму пагражае арышт. За мінулы год самавольна з вайсковай часткі пайшоў толькі адзін салдат.

7
Алякасандр / Адказаць
25.03.2019 / 16:06
сколько можно писать надо жить по уставу !  военная структура - это изолированная структура  !  
1
Vox Populi / Адказаць
25.03.2019 / 16:45
пачаў крымінальную справу па артыкуле 445 (самавольнае пакіданне часці або месца службы)
https://nn.by/?c=ar&i=227598
То бок ужо вызначылі, што самавольна? А можа яго выкралі? Вось яна "ПРЭЗУМЦЫЯ НЕВІНАВАТАСЦІ" у дзеянні! Яшчэ не знайшлі, а ўжо вызначылі, што самавольна... капец!
1
mikola ramanau / Адказаць
25.03.2019 / 17:48
im nikoli niczoga *Ni vjadoma*......................
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру