Сёння найлепшыя музыкі Беларусі — Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян — павіншуюць мінчукоў з Днём Волі спантанным канцэртам проста на вуліцах Мінска.
Сустрэча адбудзецца ў 18:30 на скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйная і Камсамольская.