25.03.2019 / 16:10

Да кватэры на плошчы Перамогі ў Мінску падганялі аўтамабіль з пад’ёмнікам, каб спілаваць бел-чырвона-белы сцяг ВІДЭА 17

Жыхар Мінска Вітаўт Сіўчык на Дзень Волі вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на балконе кватэры па адрасе праспект Незалежнасці, 33. Праз нейкі час да дома падагналі машыну з пад’ёмнікам, каб спілаваць гэты сцяг.

Вітаўт кажа, што сам зняў сцяг, калі рабочыя з пілой сталі падымацца да вокнаў кватэры. «Не мог дапусціць, каб нейкі дзядзька спілаваў мой сцяг. Калі ад’едуць, то павешу назад», — сказаў спадар Сіўчык.

ЗП

3
фелікс / Адказаць
25.03.2019 / 16:14
Каб яны так аператыўна дарогі рамантавалі.
2
Ales' / Адказаць
25.03.2019 / 16:15
Цырк на дроце. Каб так калаціліся з-за гэтага сцяга лукашысцікі )))
3
Nokia / Адказаць
25.03.2019 / 16:22
На вандалізм у Курапатах яны так імгненна не рэагуюць.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру