25.03.2019 / 16:51

У інтэрнэце ідзе бой за перайменаванне плошчы Леніна ў Слоніме  14

Ці варта перайменаваць плошчу Леніна ў цэнтры Слоніма ў Тэатральную плошчу? Такое апытанне праводзіцца на сайце мясцовай раённай газеты.

Перамагаў варыянт «Тэатральная плошча», калі інфармацыя пра апытанку трапіла на расійскія форумы, карыстальнікі якіх пачалі масава галасаваць у падтрымку Леніна. Часам галасы дадаваліся цэлымі «партыямі» — па 200-300 за хвіліну.

У выніку па стане на 16:30 Ленін перамагае Тэатральную плошчу з лікам 55:45. На сайце ўжо пакінута каля 6000 галасоў.

4
Танчык / Адказаць
25.03.2019 / 17:04
А хто такія расійскія карыстальнікі, і якое яны маюць дачыненне да Слоніма? А беларусы ўсе ніяк не прачнуцца...
1
mikola ramanau / Адказаць
25.03.2019 / 17:12
Pry czym tut Internet ? Treba na samu Plosczu vyhodzic !.................A tak -apytvai...Ni apytvai   - Edyn D*jabal !
3
Ян Севярын Бакей / Адказаць
25.03.2019 / 17:43
ні за якія каўрыжкі-срэбранікі не паверу, што ў адным са старажытнейшых ліцьвінскіх гарадоў першапачаткова цэнтральны пляц  насіў імя аднаго са страшнейшых ...э, палітыканаў?( цяжка знайсьці адпаведнае яму слова і каб мадэратар мог прапусьціць..) дваццатага стагодьдзя. Прыхадні нагла накідвалі -у тым ліку і ў назвах-сваё, нішчачы наша спрадвечнае.. вось і зараз займаюцца тым жа, галасуючы па інтэрнэце...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру