Грамадства88

Скандал пасля БНР-101 у Варшаве: актывіст з банерам супраць Бурага абвінаваціў Белсат у замоўчванні

Глеб Вайкуль — былы палітычны актывіст, які з'ехаў вучыцца ў Польшчу, узняў шум пасля святкавання БНР-101 у Варшаве. Туды хлопец прыйшоў з расцяжкай, якая нагадвае, што Рамуальд «Буры» Райс — вайсковы злачынца і забойца беларусаў Падляшша, а ніякі не польскі герой. 

Хлопец сцвярджае, што праз гэта ў яго з'явіліся праблемы з арганізатарамі. 

«Яшчэ за тыдзень да акцыі я пісаў Зарамбюку [кіраўніку Беларускага дома ў Варшаве — Рэд.], што хачу выйсці з гэтым банерам, на яго скінулася 8 чалавек, трэба было яго ўзгадніць. Ён мяне проста ігнараваў, а за дзень да акцыі гэты план асудзілі ў суполцы Дома ў фэйсбуку, мне ж асабіста ён па-ранейшаму не адказваў», — сказаў «Нашай Ніве» Вайкуль. 

«У сам дзень акцыі да нас падышлі двое памочнікаў Зарамбюка — Улад Кобец і Эдуард Жолудзь. З паліцыяй! Арганізатары заявілі, што пра наш банер нічога не ведалі, ён няўзгоднены, таму паліцыя перапісала нашыя дадзеныя і праверыла па базах. Да самога Кобеца ў мяне пытанняў няма — мы здолелі знайсці кампраміс, нібыта ў нас — асобная акцыя, і мы знаходзімся не ў іхняй», — дадаў хлопец. 

Таксама ён сцвярджае, што ні тэлеканал Белсат, ні радыё «Рацыя» не звярнулі на іх ніякай увагі, і інфармацыі аб такім банеры не далі. У адрозненне, напрыклад, ад польскай «Газеты Выборчай», якая ўключыла гэты факт у свой матэрыял аб падзеі. 

Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарамбюк сказаў «Нашай Ніве», што Вайкуль няверна апісвае падзеі.

«Я да паліцыі звярнуўся толькі адзін раз — калі дзякаваў ім за суправаджэнне акцыі ад помніка Касцюшкі да помніка Міцкевічу. Адбылося ўсё святочна, як мы і хацелі, больш я да паліцыі не звяртаўся. А гэты плакат супраць Бурага я ўбачыў толькі ў фэйсбуку. Глупства казаць, што я б мог бараніць Бурага — мае продкі, мой дзед Сцяпан Зарамбюк, былі вымушаны з'ехаць з Падляшша, калі Буры пачаў там забіваць беларусаў. Як я магу яго бараніць? Але, калі казаць пра гэты плакат, то я лічу маветонам арганізоўваць акцыю ў акцыі: БНР-101 гэта святочная дата, а не сумная. А калі пратэставаць супраць Бурага — а пратэставаць трэба, бо гэта трэба мабілізоўваць беларусаў, якія жывуць у Польшчы, і выходзіць пад Інстытут нацыянальнай памяці. Увогуле, калі Глеб не супакоіцца, то мы можам з ім сустрэцца ў цывільным працэсе, у судзе, дзе яму давядзецца даказаць, што справа стаіць менавіта так, як ён кажа», — сказаў Зарамбюк. 

А што кажа Сцяпан Святлоў, вядомы таксама як блогер Nexta, які асвятляў акцыю ад Белсата? Яго Вайкуль таксама згадаў у негатыўным кантэксце.

«Адказваю на персанальныя закіды ў бок мяне, а не Белсата, — кажа Святлоў, — гэта мая персанальная пазіцыя: асабіста я лічу, што і плакат з Бурым падчас Дня Волі, і гэты пост у Фэйсбуку — звычайная правакацыя. Ніякіх забаронаў не было. Калі ўважліва глядзець, а не толькі брахаць на Белсат, то можна заўважыць, што канал неаднаразова асвятляў сітуацыю вакол Бурага, у тым ліку і шматлікія акцыі ў Гайнаўцы. Падчас свята Дня Волі асабіста я, як аўтар матэрыялу, пра гэта адмыслова не згадваў, бо, па-першае, у эфіры 23 сакавіка панавала выключна атмасфера свята — і разбураць яе было б недарэчна. Па-другое, у выходныя ідуць скарочаныя выданні, і хранаметраж кожнага матэрыялу вельмі моцна абмежаваны — у дадзеным выпадку на асвятленне ўсёй акцыі было вылучана толькі дзве хвіліны. А таму роўна такія ж прэтэнзіі да мяне можа выставіць, напрыклад, гісторык Ігар Мельнікаў (якога мы таксама запісалі, але не далі ў эфір), пакрыўдзіцца могуць іншыя выступоўцы, якія, можа, лічылі свае прамовы вельмі важнымі і значнымі, але ў выніку ў эфіры іх не пабачылі. Быў на акцыі і чалавек з плакатам «Свабоду Дзіму Паліенку», але ён да мяне чамусьці не выстаўляе прэтэнзіяў, што «Белсат» праігнараваў важны заклік. Таму што ведае, што пра палітзняволеных мы і так гаворым штодзённа. Дарэчы, і плакат, і каментар Глеба Вайкуля мы таксама запісалі. Тое, што яго не было ў навінах, зусім не азначае, што ён не з'явіцца ў іншых праграмах Белсата», — сказаў Святлоў. 

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў12

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі4

14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску5

Бітва за Канстанцінаўку: чаму гэтае месца можа стаць галоўнай мэтай наступу Расіі

Трамп паведаміў еўрапейцам, што Пуцін не гатовы спыніць вайну23

У Вашынгтоне забілі дваіх супрацоўнікаў пасольства Ізраіля. Яны збіраліся заручыцца

Гаваркі крумкач, яркія паўліны, мілыя лісіцы і яшчэ шмат дзікіх жывёл знайшлі прытулак у вёсцы непадалёк ад Маладзечна

Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула23

Беларуска: У мяне ваюе каханы, і я жыву з тым, што ўяўляю ягоную смерць2

Наступны раўнд перамоваў паміж Украінай і Расіяй пройдзе ў сярэдзіне чэрвеня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў12

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць