25.03.2019 / 17:40

У Казахстане прапанавалі перайменаваць яшчэ некалькі гарадоў 7

Намеснік старшыні казахстанскай дэмакратычнай партыі «Ак Жол» Казбек Іса прапанаваў змяніць назвы яшчэ ў трох гарадоў Казахстана, паведамляе Tengrinews.kz.

На пасяджэнні Агульнанацыянальнай кааліцыі дэмакратычных сіл «Казахстан — 2050» палітык выступіў у падтрымку перайменавання сталіцы і выказаў меркаванне пра тое, што гэты крок павінен даць старт і іншым перайменаванням. Усяго ён прапанаваў змяніць назвы ў трох гарадоў.

«Петрапаўлаўск трэба назваць імем Абылай-хана, які сабраў усе тры казахскія жузы разам, Паўладар — імем Кенесары, які змагаўся за незалежнасць, а Сямей — імем Аліхана Букейханава, першага прэм'ер-міністра Казахстна», — лічыць Іса.

4
mikola ramanau / Адказаць
25.03.2019 / 17:46
Velmi Dobra prydumali ! Malaicy ! Nihai jasce i Krainu peraimenouvaiuc !
7
Грязный Гарри / Адказаць
25.03.2019 / 18:07
Да перименуйте вы уже весь свой Казахстан в какой-нибудь" Назарбай-Сарай"...
3
Ян Севярын Бакей / Адказаць
25.03.2019 / 18:13
для ўшанаваньня памяці нават самых годных людзей значна лепей называць ў іх гонар новыя аб'екты. А пераназываць старыя  гарады - выпадак павінен быць выключны (не кажу пра вяртаньне гістарычных першаназваў, гэта  практычна заўсёды правільна.)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру