У інтэрнэце пачалося галасаванне па выбару сямі цудаў прыроды. Усяго былі адабраныя 261 прэтэндэнт. Сярод іх трое маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі – Белавежская пушча, рака Дняпро і возера Нарач.
Сярод іншых намінантаў таксама горы Казбек і Манблан, вулкан Везувій, Лохнескае возера і шмат чаго іншага.
Галасаванне працягнецца да 7 ліпеня. Не забудзьцеся падтрымаць беларускія цуды.