Нецвярозы кіроўца 24 сакавіка збіў дзяўчыну на пераходзе ў Гомелі і з'ехаў з месца здарэння, паведамляе ДАІ.
П'яны 78-гадовы кіроўца на аўтамабілі «Опель Вектра» рухаўся па вуліцы Ільіча абласнога цэнтра. У раёне скрыжавання з вуліцай Разіна наехаў на 22-гадовую дзяўчыну-пешахода, якая перасякала праезную частку дарогі на нерэгуляваным пераходзе. З траўмамі пацярпелая была дастаўлена ў бальніцу. Кіроўца з месца здарэння з'ехаў, аднак праз пару хвілін яго затрымалі.