Інцыдэнт адбыўся ўчора на вуліцы Белуша ў 12.15 у Гродне. У выніку пажару ніхто не пацярпеў, але балкон быў моцна пашкоджаны агнём.
Як распавялі ў гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, жанчына выйшла на балкон, каб пакурыць. У нейкі момант у яе зазваніў тэлефон, яна вярнулася ў кватэру. Цыгарэта засталася непатушанай. З-за чаго загарэліся пража і рэчы, якія захоўваліся на балконе.
Жанчына паспрабавала сама патушыць агонь, але ў яе нічога не выйшла. МНС выклікалі суседзі, якія звярнулі ўвагу на полымя.