25.03.2019 / 21:56

У Курапатах затрымалі двух актывістаў, прычыны не назвалі 4

Каля рэстарацыі «Поедем поедим», што каля нацыянальнага нэкропалю Курапаты, увечары 25 сакавіка былі затрыманыя актывісты Дзяніс Урбановіч і Валер Рабцаў. Дакладных прычынаў затрыманьня ім не назвалі, піша «Радыё Свабода».

Чалавек у міліцэйскай форме пагражаў журналістам, якія здымалі затрыманьне, адказнасьцю ў тым выпадку, калі відэа трапіць у інтэрнэт безь ягонага дазволу. Журналісты аспрэчылі гэта са спасылкай на заканадаўства. Чалавек у форме адмовіўся назвацца.

Пад рэстарацыяй амаль год трывае пікет — пратэстоўцы інфармуюць яе наведнікаў аб расстрэлах і пахаваньнях дзясяткаў тысяч чалавек у Курапатах.

1
Дзмитро Александрыйски / Адказаць
25.03.2019 / 22:09
Шуневич чета сегодня разванялся сильно
0
Дед Мороз / Адказаць
25.03.2019 / 22:36
опять возле этого мутного кабака?!
так закройте этот кабак, который никому не нужен....
0
Кажыма праўду / Адказаць
25.03.2019 / 22:57
Курапаты бароняць сапраўдныя беларускія героі. Кастусь цешыцца на нябёсах.

Змагаймася – пераможам!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру