25.03.2019 / 22:24

Мінчука аштрафавалі на 15 базавых за прапанову выйсці 25 Сакавіка на плошчу Якуба Коласа 1

Як стала вядома spring96.org, яшчэ раніцай 22 сакавіка быў затрыманы Уладзіслаў Швед, які пад допісам у пабліку «Мая краіна Беларусь» Укантакце пакінуў каментар, дзе прапанаваў выйсці ўсім 25 Сакавіка на плошчу Якуба Коласа ў Мінску.

Сёння ён быў асуджаны ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска па арт. 23.34 КаАП («Парушэнне вызначанага парадку правядзення массавых мерапрыемстваў») да штрафу 15 базавых велічынь (382,5 рубля).

Трое сутак ён правёў да суда ў ІЧУ. Уладзіслаў Швед распавёў, што позна ўвечары да яго ў камеру трапіў 44-гадовы Ілля, затрыманы за тое, што ехаў на самакаце па плошчы Якуба Коласа з бел-чырвона-белым сцягам.

47
mikola ramanau / Адказаць
25.03.2019 / 23:04
Nahrena ezdic na *samakace* u 44 goda.....? Paliczyli- *ne narmalnym* !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру