У Пінск даставілі наплаўны мост, які будзе дзейнічаць падчас рэканструкцыі моста праз раку Піна аўтамабільнай дарогі Р6 Івацэвічы-Пінск-Столін.
Пакуль робяць пад'езды да часовай наплаўной канструкцыі, сам мост не закрываецца.
На мінулым тыдні наплаўны мост ужо прыбыў у Пінск. Даўжыня пантоннага збудавання, якое на час рэканструкцыі асноўнага будынка злучыць берагі Піны, складае больш за 50 метраў.
Па «праезнай частцы» моста будзе арганізаваны двухбаковы рух аўтатранспарту.
Для пешаходаў і веласіпедыстаў прадугледжана спецыяльная дарожка. Таксама ўстаноўлена сістэма асвятлення наплаўнога моста.