У Сірыі загінулі трое расейскіх вайскоўцаў, паведаміла Мінабароны РФ.

Інцыдэнт адбыўся ў канцы лютага. Аўтамабіль, у якім ехалі расіяне, трапіў у засаду баевікоў у правінцыі Дэйр-эз-Зор.

У ведамстве падкрэслілі, што пазней у выніку спецаперацыі 30 баевікоў, якія маюць дачыненне да гібелі расійскіх вайскоўцаў, былі забітыя.

Па афіцыйных дадзеных, з 2015 года ў Сірыі загінулі больш за сто расійскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0