Фота абласной міліцыі

Фота абласной міліцыі

Здарэнне адбылося вечарам у нядзелю: у міліцыю звярнуўся вартаўнік збожжавага склада ААТ «Рогінь». Ён паведаміў, што невядомыя выносяць мяшкі з тэрыторыі. На месца здарэння неадкладна выехалі аператыўнікі, паведамляе абласная міліцыя.

Прыбыўшы ў в. Рогінь, міліцыянты выявілі 11 мяхоў з камбікормам, якія стаялі недалёка ад зернясклада. Са слоў вартаўніка, выкрадальнікаў было чацвёра. Трое ўцяклі, а чацвёрты застаўся каля выкрадзенага. Неўзабаве затрымалі дваіх. Чацвёртага шукаюць.

Папярэдне вядома, што жыхар Буда-Кашалёва вырашыў зарабіць на камбімкорме, знайшоў пакупніка на тавар. У дапамогу ўзяў трох прыяцеляў. Яны праламалі сцяну ў зерняскладзе, праніклі ўнутр і засыпалі падрыхтаваныя мяшкі камбікормам.

Але вартаўнік спыніў іх налёт.

У цяперашні час 19-гадовы жыхар Чачэрскага раёна, яго 16-гадовы брат і яшчэ адзін 17-гадовы чачэрац даюць паказанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0