Ірландскі баец змяшанага стылю Конар Макгрэгар паведаміў у твітары, што завяршае выступы ў змяшаных баявых мастацтвах (MMA).

«Прывітанне, хлопцы, хуткая аб'ява. Сёння я вырашыў сысці са спорту, фармальна вядомага як «Змяшаныя баявыя мастацтвы». Жадаю ўсім маім ранейшым калегам поспехаў на спаборніцтвах. Цяпер я далучуся да сваіх былых партнёраў на пенсіі. З мяне «Піна калада», хлопцы!

Як адзначае MMA Fighting, у ліпені 2019 года 30-гадовы МакГрэгар мог выступіць супраць Дональда Сероне, але таго заявілі на бой з Элам Яквінта ў маі. У сярэдзіне сакавіка МакГрэгар заявіў, што будзе гатовы ўдзельнічаць у спаборніцтвах, калі арганізацыя UFC, пад эгідай якой ён выступае, дасць яму акцыі кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0