26.03.2019 / 10:48

Выйшаў мабільны дадатак з беларускім размоўнікам і прафесійнай агучкаю 

Платформа падтрымкі беларускай мовы SAY.BY супольна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтавалі размоўнік з беларускімі выразамі ў выглядзе мабільнага дадатку для Android і iOS. Агучку размоўнікаў зрабіла каманда gavarun.by.

На дадзены момант ужо распрацаваны тэмы: «Кавярня», «Кіно», «Кнігарня», «Музей», «Надвор’е», «Рэстараны і кафэ», «Таксі», «Тэатр», «Запраўка». У кожным з гэтых раздзелаў можна пачытаць і паслухаць, як правільна ўжываць і вымаўляць той ці іншы выраз па-беларуску, а таксама паглядзець яго пераклады на рускую і англійскую мовы. Акрамя таго, дадатак падкажа вам найбліжэйшае месца, дзе можна прымяніць новыя веды. Стваральнікі спадзяцца, што размоўнікі зацікавяць усіх прыхільнікаў беларускай мовы, а таксама гасцей нашай краіны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру