Здарэнне адбылося яшчэ ў мінулым месяцы ў адным з двароў горада, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

Высветлілася, што аўтамабілі пашкодзілі школьнікі малодшых класаў, якія ў той дзень гулялі з металічнымі прутамі ў двары.

Яны пакінулі драпіны на машынах. Мяркуецца, што дзяцей паставяць на ўлік.

Вырашаецца пытанне аб кампенсацыі шкоды бацькамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0