26.03.2019 / 11:19

Названыя сем рэспубліканскіх аўтадарог, якія будуць пашыраць у найбліжэйшы час 6

Урад абнавіў Дзяржаўную праграму па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог на 2017-2020 гады. Яе агульны кошт — больш за $2,5 мільярда.

Праграма ўключае ў сябе пералік дарог, участкі якіх пасля рэканструкцыі будуць адпавядаць першай (найвышэйшай) катэгорыі:

  • М6 / Е28: Мінск — Гродна — мяжа Польшчы (Брузгі),
  • М10: мяжа Расіі (Селішча) — Гомель — Кобрын,
  • Р23: Мінск — Мікашэвічы,
  • Р53: Слабада — Навасады,
  • Р58: Мінск — Калачы — Мядзел,
  • Р80: Слабада — Паперня,
  • Р122: Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы.

Першая катэгорыя аўтадарог прадугледжвае як мінімум чатыры паласы руху — па дзве ў кожны бок.

Прадугледжана пашырэнне сеткі платных аўтамабільных дарог. Будзе ўведзена плата за праезд транспартных сродкаў на ўсім працягу дарогі Мінск — Гродна — Брузгі пасля яе рэканструкцыі, а таксама на ўчастку дарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач.

Акрамя таго, плануецца павялічыць дазволеную хуткасць руху на 1617 кіламетрах рэспубліканскіх дарог.

4
Ваўкалак / Адказаць
26.03.2019 / 11:22
А вы ўпэўненыя што агульны кошт $2.5 ? За такія грошы можа км 5 дарогі зробяць.
0
Перфекцыяніст / Адказаць
26.03.2019 / 11:49
Ваўкалак, два с паловай даляра не хопіць нават на метр. Няўжо так цяжка падзяліць 5 млрд. руб. на 2? І навошта наогул канвертаваць у замежную валюту?
0
Міхась-Бялыня / Адказаць
26.03.2019 / 12:14
Кошт 1 км дарогі першай катэгорыі недзе каля 2-4 млн. $ у залежнасці ад пляца.
Вось і лічыце, колькі будзе пабудавана...))) Атрымліваецца 830 км.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру