7 студзеня праваслаўныя святкуюць Раство Хрыстова. У Мінску ўрачыстыя набажэнствы праходзяць у 25 храмах і прыходах.
У набажэнстве, якое прайшло ў сталічным Свята‑Духавым кафедральным саборы, узялі ўдзел мітрапаліт Філарэт і прэзідэнтАляксандр Лукашэнка.
Вялікая вячэра на Раство, на якую запрошаны прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, пачнецца 7 студзеня а 16‑й гадзіне.
На здымках:
1—2 — Свята‑Духаў кафедральны сабор;
3—7 — царква святых Пятра і Паўла.