Грамадства1111

Памёр вядомы бізнэсмен і мецэнат Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Гэта першы беларускі бізнэсовец, які зрабіў сваё шляхецкае прозвішча і герб бізнэс-брэндам.

У ноч на 26 сакавіка памёр бізнэсовец і пісьменнік Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. Яму было 72 гады. Прычына — даўняя анкалогія.

Сям'і Статкевіча належалі Навагрудская фабрыка спецвопраткі, Гомельская абутковая фабрыка.

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў меў дзяржаўныя ўзнагароды за стварэнне 4-томнай серыі гісторыка-дакументальных кніг «Я — сын Ваш». Ён даследаваў гісторыю беларускай шляхты.

«Гісторыяй свайго роду я цікаўлюся практычна ўсё сваё жыццё. Таму што я нарадзіўся ў вёсцы Засмужжа Любанскага раёна, і да рэвалюцыі гэта быў маёнтак майго дзеда. Потым пачалася рэвалюцыя, раскулачванне, мой дзед быў расстраляны, сям'я была высланая ў Комі-Пермяцкую акругу. Усё гэта няшчасце з сям'ёй падштурхнула мяне да вывучэння свайго роду. І калі я ўжо многія гады працаваў над гісторыяй свайго роду, я настолькі захапіўся, што гэта стала галоўнай тэмай майго жыцця — вывучэнне роду ў мяне перарасло ў вывучэнне гісторыі айчыны. Сваю працу я разумею не як вывучэнне радаводу, а як вывучэнне гісторыі грамадства, айчыны праз чалавека, праз сям'ю, праз род», — расказваў ён у інтэрв'ю Naviny.by

Гэта першы беларускі бізнэсовец, які зрабіў сваё шляхецкае прозвішча і герб бізнэс-брэндам.

Герб роду Статкевічаў «Касцеша»

На яго сродкі ў Слуцку быў узведзены помнік Сафіі Слуцкай.

Статкевіч-Чабаганаў — адзін з нешматлікіх бізнэсоўцаў свайго пакалення — вучыўся на Захадзе. Сярод яго ўніверсітэтаў, поруч з Ленінграндскім інстытутам дакладнай механікі і оптыкі, Вышэйшай школай кіравання пры АПК СССР ёсць і Школа эканомікі і англійскай мовы ў Борнмуце (Вялікабрытанія).

Развітанне са Статкевічам-Чабаганавым адбудзецца 28 сакавіка ў рытуальнай зале на Кульман, 33А з 9 да 12 гадзіны. Пасля нябожчыка адпяюць у царкве ў Сёмкавым гарадку. Пахаванне адбудзецца на Паўночных могілках.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца10

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч параіў выкладваць у тыкток «не дупу»15

Беларуска падзялілася ўражаннямі ад аўтобуснага тура ў Дагестан — 32 гадзіны да першага начлега2

Ахматавец у Курскай вобласці расстраляў краму з гранатамёта. Z-каналы заклікалі пакараць яго, але позна2

Новы фільм з «дзіцём Беларусі». Як «Балерына» працягвае справу Джона Уіка7

У жанчыны ў Германіі нарадзіўся 100-ы праўнук

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?16

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Адэсе1

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся6

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца10

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць