Здарэнне адбылося 18 студзеня, паведамляе сайт пракуратуры.
Нецвярозы 65-гадовы мужчына, які раней быў судзімы за пагрозу забойствам у дачыненні жонкі, з якой пражыў у шлюбе 40 гадоў, падчас сваркі нанёс ёй не менш за 13 удараў, у тым ліку ў жыццёва важныя органы.
Пасля гэтага рукамі сціснуў шыю, закрыў рот і нос — ад задушэння жанчына памерла.
Злачынства адбылося на вачах 88-гадовай цешчы, якая ад перажыванняў памерла праз некалькі дзён ад хваробы сэрца.