26.03.2019 / 12:03

Лукашэнка: Мы не можам кінуць стратныя гаспадаркі 5

Стратныя сельгаспрадпрыемствы ў Беларусі маюць намер вывесці на рэнтабельную працу. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання малочна-таварнага комплексу «Сліжы» ў Шклоўскім раёне, піша БелТА

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў СМІ, асабліва ў расійскіх, яго паездкі па сельгаспрадпрыемствах тлумачаць тым, што праца па развіцці галіны не дала чаканых вынікаў і трэба прымаць новыя рашэнні.

«Трэба разумець, што без гэтых стратных гаспадарак мы проста можам жыць і працаваць, таму што частка мадэрнізаванага сельскай гаспадаркі дае нам поўнае спажыванне малака ўнутры краіны і на экспарт. Таму мы без тых 20-25% слабых гаспадарак, якія ў нас яшчэ ёсць, наогул можам абысціся ў плане вытворчасці прадукцыі. Але там жа жывуць нашы людзі, там жа ёсць глеба, зямля, якую трэба апрацоўваць. Таму мы не кідаем гэтыя гаспадаркі, вёскі і людзей, а падымаем іх», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Нам трэба 100% зямлі, якая знаходзіцца ў звароце, падняць, стварыць нармальную вытворчасць, і галоўнае людзі - мы ж не можам пакінуць іх без увагі. Вось у чым сэнс сённяшніх размоў. Плюс навінка, новае нешта павінна быць: новыя віды прадукцыі, імпартазамяшчэнне і гэтак далей», - дадаў ён.

0
Ales' / Адказаць
26.03.2019 / 12:10
Таму выцягне кроў з тых, хто яшчэ мог бы жыць.
6
Serg / Адказаць
26.03.2019 / 12:26
Деревни нужно сохранить и людей тоже. Почему не освоить садоводство и овощеводство. У нас много людей в экономике не задействовано, плюс у нас вся линейка сельхоз техники производится. Деревня основа и безопасность государства.
1
Брыдкая пачвара / Адказаць
26.03.2019 / 12:55
Пра развіццё стратных гаспадарак размова ідзе ўжо шмат гадоў, Толькі ніхто не ведае , якім чынам І на якія сродкі гэта зрабіць. І слабых гаспадарак ў нас не 25%, а ,як мінімум 45
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру