Пакінуць усе праблемы дома і шукаць шчасця ў іншай краіне альбо спрабаваць дамагчыся поспеху на радзіме? Гэта пытанне актуальнае і для тых, хто толькі абірае месца навучання, і для ўчорашніх выпускнікоў універсітэтаў. Якія магчымасці чакаюць беларусаў з замежнымі дыпломамі дома і ў Еўропе? І ці рэалістычна для Беларусі сёння цыркуляцыя розумаў?
Абмяркуем гэтыя пытанні на дыскусіі: «Зʼехаць нельга застацца. Дзе паставім коску?»
Удзельнікі:
- Андрэй Дынько, шэф-рэдактар партала «Наша Ніва», рэдактар часопіса «Наша гісторыя»,
- Францішак Вячорка, крэатыўны дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода», кансультант Агенцтва ЗША па глабальных мэдыя,
- Іван Шыла, саўладальнік кампаніі «Чысты кіт»,
- Арцём Шрайбман, палітычны аглядальнік TUT.BY, у 2018 годзе скончыў магістратуру ў Брытаніі і вярнуўся ў Беларусь.
Мадэратар — Вадзім Мажэйка, аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS).
Чакаем вас 28 сакавіка ў 19.00, гатэль Crowne Plaza Minsk. Уваход вольны!