Забойства адбылося ў 1997 годзе ў Давыд-Гарадку. Тады ў прыватным доме знайшлі забітай жанчыну. Невядомыя паранілі яе нажом, а з хаты вынеслі каштоўнасці і грошы, адзначае БелТА.
Нядаўна следчыя вярнуліся да нераскрытай справы, каб з дапамогай сучасных тэхналогій атрымаць новыя звесткі па доказах, сабраных на месцы забойства. Выявіць падазраваных дапамагла судова-генетычная экспертыза. Забойцу вылічылі па ДНК. Узор супаў з тым, што ўжо ёсць у базе. Мужчыну затрымалі, і ён распавёў, што здзейсніў злачынства разам з двума знаёмымі. Іх таксама знайшлі.
- У цяперашні час кожнаму з траіх затрыманых прад'яўлена абвінавачанне ў забойстве, звязаным з разбоем. Да абвінавачаным прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, - каментуе афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.