Еўрапейская кампанія MBDA (Matra BAE Dynamics Alenia) у сакавіку на палігоне Відсель (Швецыя) паспяхова правяла першае выпрабаванне ракеты Brimstone 3. Адпаведнае відэа выкладзена на YouTube. 

У прэс-рэлізе кампаніі адзначаецца, што выпрабаванні ракеты праходзілі ў экстрэмальных умовах (пры тэмпературы паветра менш за -30), а зброя пры падлёце да мішэні (пікапа) задзейнічала ўласную сістэму навядзення.

У студзені 2016 года стала вядома, што Вялікабрытанія ўпершыню выкарыстала ў Сірыі ракеты сямейства Brimstone.

Ракета Brimstone 3, якая ствараецца для брытанскіх вайскоўцаў, дапускае аператыўную інтэграцыю з самалётамі, верталётамі, лятальнымі беспілотнікамі, а таксама наземныя і надводныя платформы. Зброя прызначана для паражэння баявых машын і караблёў, якія манеўруюць на вялікай хуткасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0