Супрацоўнікі Facebook выдалілі 1907 старонак у сацсетках, якія мелі дачыненне да Расіі. Гаворка ідзе пра 86 старонак, 64 акаўнты і 1757 суполак.
Як гаворыцца ў заяве кампаніі, усе яны былі ўцягнутыя ў «скаардынаваныя недакладныя паводзіны» і займаліся рассыланнем спаму. Невялікая колькасць старонак змяшчае матэрыялы, прысвечаныя ўкраінскай палітыцы. Адміністратары выдаленых старонак вялі іх пад падробленымі акаўнтамі.
Дадзеныя аб выдаленых старонках былі перададзеныя ў праваахоўныя органы, дадалі ў Facebook.
Усяго кампанія дала справаздачу 26 сакавіка аб выдаленні больш чым 2,6 тысячы старонак. Яшчэ былі заблакаваныя акаўнты, звязаныя з Іранам і Паўночнай Македоніяй.