«Свая гульня» — гэта папулярная інтэлектуальная перадача, якая выходзіць на тэлеканале НТВ. Тры чалавекі адказваюць на пытанні па розных тэмах і розных ступеняў складанасці.

У эфіры ад 23 сакавіка ў тэме «Газеты і часопісы» за 1200 (другое па складанасці пытанне ў блоку) прагучала наступнае: «Беларуская газета «Наша Ніва» да 1912 года выходзіла на адной мове, але ў двух варыянтах. Адрознасць была менавіта ў гэтым».

Цікава, што на пытанне першым адказаў астраном з Масквы Мікалай Самусь, хаця ў перадачы прымаў удзел мінчук Ягор Сідаровіч.

Правільны адказ: «Наша Ніва» выходзіла, як на кірыліцы, гэтак і на лацінцы, хаця мова была беларускай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?