Падчас наведвання аграхолдынга «Купалаўскае» на Шклоўшчыне Аляксандр Лукашэнка зладзіў разнос чыноўнікам. Зняты з пасады губернатар Магілёўшчыны Уладзімір Даманеўскі.

mogilevnews.by

mogilevnews.by

Лукашэнка абурыўся ўмовамі, у якіх жывуць каровы. «Калі чалавек не разумее, што гэта Асвенцім, а вы яго ставіце кіраўніком холдынгу (ТАА «Купалаўскае»), я вас наогул не разумею», — заявіў ён.

Лукашэнка ў шоку: Каровы пад Шкловам утрымліваюцца, нібы ў Асвенціме

Лукашэнка даручыў зняць з пасад усіх вінаватых за незабеспячэнне належных умоў гаспадарання і вытворчай дысцыпліны у аграхолдынга «Купалаўскае» і завесці крымінальныя справы.

«Каб на стале ляжаў спіс усіх, хто мяне тут суправаджаў. Акрамя губернатара ды іншых, тут яшчэ былі канкрэтныя людзі, якія павінны былі за гэта адказваць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Леанід Васільевіч [Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю], распачаць крымінальную справу па ўсёй строгасці закона. Вінаваты — кайданкі і адразу ў следчы ізалятар».

На месцы былі раздадзеныя і пасады:

Цяперашні старшыня Шклоўскага райвыканкама Васіль Віцюноў паніжаны да кіраўніка аграхолдынга «Купалаўскае».

Памочнік прэзідэнта Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў паніжаны да выканаўцы абавязкаў старшыні Шклоўскага райвыканкама.

Нарэшце, выконваць абавязкі губернатара Магілёўскай вобласці пакуль будзе яго цяперашні першы намеснік Мікалай Кароцін.

Губернатар Магілёўшчыны Уладзімір Даманеўскі адпраўлены ў адстаўку.

Уладзімір Даманеўскі

Уладзімір Даманеўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0