Змітра Дашкевіча прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў фатограф Антон Матолька, паведамляе Еўрарадыё. 

Суд пачнецца ў 14:30.

Змітра Дашкевіча затрымалі на дазволеным мітынгу-канцэрце ў гонар Дня Волі. Акцыя праходзіла 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы сталіцы. Дашкевіч выступіў з рэзкай прамовай, пасля якой яго затрымалі людзі ў цывільным на вачах у дзяцей і цяжарнай жонкі. 

Амаль двое сутак Дашкевіч прабыў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0