Фантаны ў Мінску запрацуюць 26 красавіка, а ў парку Чалюскінцаў адкрыецца трохузроўневы лабірынт

Сезон фантанаў адкрыецца ў Мінску 26 красавіка. Урачыстая цырымонія пройдзе перад Операй, паведамілі БелТА ў «Менскзелянбудзе».
У красавіку павінны запрацаваць і атракцыёны ў гарадскіх парках. Адметнасць гэтага года — плацежна-прапускная сістэма з відэаназіраннем, праект рэалізуецца ў парках Чалюскінцаў і Горкага. У парку Чалюскінцаў павінен з'явіцца трохузроўневы лабірынт. Гульнявы комплекс з тунэлямі, горкамі і перашкодамі для дзяцей ад трох да 12 гадоў размесціцца каля танцавальнай пляцоўкі «Сустрэча».
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары