У Маскве з тэхналагічнага калектара каля Крамля скрадзены фрагмент кабеля урадавай сувязі, паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы ў паліцыі.
Па іх дадзеных, крадзеж у калектары на Васільеўскім спуску побач з Вялікім Маскварэцкім мостам выявілі 25 сакавіка. Заяву аб знікненні ў паліцыю падаў неназваны 34-гадовы жыхар Масквы.
Як удакладнілі крыніцы агенцтва, відэаназірання ў непасрэдным месцы крадзяжу няма.
Сума шкоды пакуль не ўстаноўлена.