Новы помнік, які ўсталявалі ў «Трасцянцы», стварылі па ініцыятыве і за сродкі ўрада Аўстрыі, перадае агенцтва «Мінск-навіны». Аўтар канцэпцыі «Масіву імёнаў» — аўстрыйскі архітэктар Даніэль Занвальд. Увасабляў ідэю беларускі скульптар Канстанцін Касцючэнка (аўтар цэнтральнай кампазіцыі мемарыяла «Брама памяці»).

«Масіў імёнаў» усталявалі прыкладна за 150 метраў ад «Брамы памяці», уздоўж алеі, якая вядзе да былой тэрыторыі лагера смерці да ўрочышчы Шашкоўка. 28 сакавіка плануецца афіцыйнае адкрыццё помніка з удзелам дэлегацыі з Аўстрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0