26.03.2019 / 18:07

Жыхар Літвы скраў у Facebook і Google $122 мільёны. Ён дасылаў кампаніям фальшывыя рахункі, а тыя іх аплачвалі 12

Грамадзянін Літвы Эвалдас Рымашаўскас прызнаў сябе вінаватым у арганізацыі незаконнай схемы, з дапамогай якой латвійская кампанія Рымашаўскаса атрымала каля $122 мільёнаў паведамляе Delfi.

Рымашаўскас, фота: Delfi.

Рымашаўскас зарэгістраваў у кватэры ў Даўгаўпілсе ТАА Quanta Computer Inc. з асноўным капіталам у 1 еўра. Назва кампаніі супадала з назвай буйнога тайваньскага вытворцы камп'ютарнай тэхнікі і камплектуючых. Рымашаўскас вёў перапіску з амерыканскімі тэхналагічнымі гігантамі і патрабаваў плаціць за рэальныя пастаўкі тэхнікі на рахункі латвійскай кампаніі ў Латвіі і на Кіпры.

У 2013 годзе Google заплаціў латвійскаму «блізнюку» кампаніі Quanta Computer Inc. каля 23 мільёнаў даляраў, Facebook у 2015-м годзе перавёў каля 98 мільёнаў даляраў, паведамляе Bloomberg. У Латвіі крымінальны працэс распачаўся ў канцы 2013 года: адзін з латвійскіх банкаў канстатаваў здзяйсненне падазроных здзелак на нейкім рахунку, паведаміў нагляду, а далей інфармацыя паступіла ў паліцыю.

У 2017 годзе Літва выдала 50-гадовага Рымашаўскаса па запыце праваахоўных органаў ЗША. Ён прызнаў сваю віну ў махлярстве. Прысуд па справе Рымашаўскаса будзе вынесены 24 ліпеня. Абвінавачанаму пагражае да 30 гадоў турмы.

2
Адыкватник) / Адказаць
26.03.2019 / 18:31
30 гадоуу это крутаа
15
Чеснок / Адказаць
26.03.2019 / 18:31
Чего это Литва своих граждан выдает по запросу США?
1
Бел / Адказаць
26.03.2019 / 18:35
Сёння ў 21.53 па тэлеканалу Еўраньюз пакажуць Беларусь
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру