Кампанія Apple абвясціла пра выпуск віртуальнай банкаўскай карты пад назвай Apple Card — без камісій і з сістэмай налічэння кэшбэка.

Атрымаць Apple Card можна з дапамогай смартфона. Для гэтага трэба зарэгістравацца ў праграме Apple Wallet і дадаць карту.

Апрацоўваць плацяжы будзе Mastercard, выкарыстоўваць яе можна па ўсім свеце.

Уся інфармацыя пра адсочванне выдаткаў і іншая інфармацыя будзе захоўвацца на прыладзе, а не на серверах Apple.

З трымальнікаў Apple Card ніколі не будуць спаганяць ніякія зборы, зніжаць працэнтныя стаўкі або налічваць пеню за пратэрмінаваныя плацяжы, заявілі ў кампаніі.

У праграме можна групаваць выдаткі па катэгорыях.

Першапачаткова Apple Card будуць даступныя толькі ў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0