Яшчэ паўтара году таму я пачаў думаць пра сувязь нацболаў і КГБ. Справа ў тым, што актывісты НБП правялі шэраг «акцыяў» (кінулі яйкам у Мілінкевіча ды Лябедзьку). Адкуль жа гэтыя хлопцы даведаліся пра месца правядзеньня сходаў?..

На Дзень салідарнасьці нацболы рабілі правакацыю, выйшлі на плошчу, дзе стаялі людзі са сьвечкамі і партрэтамі зьніклых людзей, пакрычалі нешта.

Кіраўнік НБП стаяў побач з гэбэшнікам, жартаваў, размаўляў зь ім, быццам лепшыя сябры.

Паводле іншых актывістаў гэтай арганізацыі, гэта нармалёва: «Людзі, якія за Л., павінны быць разам...»

Колькі дзён таму НБП справакаваў бойку зь некалькімі хлопцамі, падчас бойкі разьбілі шкляную бутэльку аб галаву непаўналетняга... Сыходзячы, крычэлі: «ГБ вас урые», «КГБ вас заб’е».

Вось будучыня беларускага грамадзтва? Не. Кожны дзень жыцьця яскрава дэманструе мне, што я не дарма змагаюся за Вольную Беларусь пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Салігорац, навучэнец эканамічнага каледжу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0