26.03.2019 / 20:30

Дзяўчына скрала тэлефон у спячага на прыпынку мужчыны, але не заўважыла машыны міліцыі 4

Позна ўвечары 25 лютага, праязджаючы міма аўтобуснага прыпынку «Чыгуначны вакзал Палескі» ў Баранавічах, супрацоўнікі дэпартамента аховы МУС заўважылі двух спячых мужчын. Міліцыянты вырашылі праверыць іх стан. Пакуль яны разварочваліся, да прыпынку падышла дзяўчына і схілілася над адным са спячых, а потым стала хутка сыходзіць ад прыпынку. Супрацоўнікі дэпартамента аховы дагналі яе.

— Калі ў дзяўчыны спыталі, што яна ўзяла ў мужчыны, тая дастала з кішэні мабільны тэлефон Samsung. Яго кошт — 300 рублёў, — растлумачылі Intex-press у Дэпартаменце аховы МУС.

25 сакавіка ў дачыненні да 24-гадовай беспрацоўнай дзяўчыны распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 205 КК РБ. Ёй можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.

12
Грязный Гарри / Адказаць
26.03.2019 / 21:42
К сожалению для милицейского патруля.девушка этот патруль на минуту-другую опередила,и сама проверила состояние спящих.Теперь следственный комитет заставит ее на некоторое время пожалеть о причиненных милиции неудобствах и упущенной выгоде))
0
Антылопер Гну / Адказаць
27.03.2019 / 08:49
"Дзяўчына скрала тэлефон у спячага на прыпынку мужчыны, але не заўважыла машыны міліцыі" Шаноўныя журналісты, знайдзіце памылку ў назве самі, калі, канешне, вучылі беларускую ў школе.
0
Максим Дизайнер / Адказаць
27.03.2019 / 12:15
Будущая борщ...ка. Ни совести, ни воспитания. Ни важна адкудава деньги. Абы их была больше.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру