Пытанні двухбаковых міждзяржаўных адносін абмеркавалі сёння ў тэлефоннай размове Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, паведамляе БелТА. Размова адбылася па ініцыятыве Пуціна.

«Былі абмеркаваны пытанні двухбаковых міждзяржаўных адносін, а таксама некаторыя тэмы міжнароднага парадку дня», — распавялі ў прэс-службе.

Пуцін і Лукашэнка таксама абмеркавалі графік маючых адбыцца кантактаў у Нур-Султане і Пекіне ў рамках міжнародных форумаў.

У сваю чаргу ў Крамлі паведамілі, што былі «разгледжаны актуальныя пытанні расійска-беларускіх адносін з акцэнтам на развіццё супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0