26.03.2019 / 21:45

Так выглядае самы стары драўляны дом Украіны, збудаваны ў 1587 годзе ФОТА 92

На Валыні ў сяле Самары (усяго за некалькі кіламетраў ад Беларусі) знайшлі самую старажытную хату Украіны. Год пабудовы хаты датуецца 1587 годам.

Дом знойдзены архітэктарам Сяргеем Вяргоўскім у 1970 годзе, — паведаміў Мікалай Андрусік у суполцы «Теревені про Любешів».

Дом у Самарах — рэдкі ўзор старажытнага жылля. Гэта хата без сенцаў з дымным ацяпленнем. Сцены зроблены з хвоі. Страха — з саломы. На франтонах ветравыя дошкі з вільчакамі.

На сцяне хаты пазначана дата пабудовы — 1587. Зараз гэты дом знаходзіцца ў Нацыянальным музеі народнай архітэктуры і побыту Украіны.

41
Палівач / Адказаць
26.03.2019 / 21:33
Насмяшылі. 
4
Алесь Беларус / Адказаць
26.03.2019 / 21:36
На радыёвугляродны аналiз бралi?
33
Грамазека / Адказаць
26.03.2019 / 21:36
100 гадоу дрэва служыць, мо гэта нумар дома
Паказаць усе каментары/ 92 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру