Расійскі журналіст і публіцыст Сяргей Пархоменка напісаў у сваім фэйсбуку допіс, прысвечаны 20-й гадавіне натаўскіх бамбардзіровак Югаславіі. Пархоменка апісвае ўбачаныя жахі вайны, учыненыя сербскай арміяй да натаўскіх бамбардзіровак.

«Неяк у мяне пасля гэтага не атрымліваецца ненавідзець натаўскую авіяцыю» — піша Пархоменка.

Далей у каментары да допісу прыйшла Аляксандра Андрэева, дэпутатка Савета дэпутатаў муніцыпальнай акругі Лефортава ў Маскве.

Спачатку яна здзівілася, што Пархоменка займае такую пазіцыю: «Вы за мусульман супраць сербаў?»

А затым яна напісала каментар у абарону імперый. Ён быў абразлівы для Беларусі і Украіны:

«Юнача, імперыі былі, ёсць і будуць. Тое, што нашы цяпершанія высокія начальнікі — дэбілы, і спрабуюць будаваць імперыю катэгарычна контрпрадуктыўнымі метадамі — вельмі дрэнна і вельмі сумна.

Гэта моцна ўскладніць вяртанне Украіны і Беларусі на іх гістарычнае месца, гэта значыць у склад РФ. Можа быць, вось прама цяпер і не трэба. Навядзем парадак спачатку.

Але сама па сабе краіна Украіна — гэта гістарычны анекдот. Смяшнейшая толькі краіна Беларусія».

Андрэева па адукацыі лінгвістка, яе вылучыла партыя «Справядлівая Расія», яна працуе інспектарам Усерасійскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?