26 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведваў аграхолдынг «Купалаўскае». Ён вырашыў азнаёміцца з умовамі ўтрымання буйной рагатай жывёлы і са станам кароўніка. Лукашэнка вырашыў праверыць працу вентылятара.

«Уключы вунь той вентылятар», — даў указанне Лукашэнка.

Пасля некалькіх націскаў кнопкі вентылятар так і не запусціўся.

«Калі вы будзеце пускаць пыл у вочы: памыў, пафарбаваў тут і так далей… І мяне прывёўшы… Вы не на таго нарваліся. Я ж табе не дарма сказаў уключыць гэты вентылятар. Таму што я быў упэўнены, што ён не працуе», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0