Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс заявіў, што ЗША праз пяць гадоў адправяць на Месяц амерыканскі экіпаж з жанчынай-астранаўтам на борце, паведамляе AFP.

«Дзяржаўная палітыка адміністрацыі і ЗША заключаецца ў тым, каб на працягу наступных пяці гадоў вярнуць амерыканскіх астранаўтаў на Месяц», — сказаў Пенс.

Паводле яго слоў, у складзе будучай місіі будзе жанчына-астранаўт.

«Дазвольце мне растлумачыць, першай жанчынай і наступным мужчынам на Месяцы будуць амерыканскія астранаўты, адпраўленыя на амерыканскай ракеце з амерыканскай зямлі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0