26.03.2019 / 22:49

Кіраўнік генштаба Алжыра: Прэзідэнт Бутэфліка недзеяздольны 1

Кіраўнік Генеральнага штаба ўзброеных сіл Алжыра запатрабаваў абвясціць прэзідэнта краіны Абдэлазіза Бутэфліку няздольным выконваць свае абавязкі.

«Мы абавязаны знайсці выхад з гэтага крызісу неадкладна, але ў рамках канстытуцыі», — заявіў генерал-лейтэнант Ахмед Гаед Салах, выступаючы па тэлебачанні.

У Алжыры ўжо некалькі тыдняў працягваюцца выступы грамадзян, якія патрабуюць зняцця з пасады цяперашняга прэзідэнта.

Раней прэзідэнт Бутэфліка пагадзіўся не выстаўляць сваю кандыдатуру на пяты тэрмін.

Аднак многія ўдзельнікі акцый пратэсту абвінавачваюць яго ў тым, што ён збіраецца заставацца ва ўладзе.

0
Брыдкая пачвара / Адказаць
27.03.2019 / 10:22
Ён ужо колькі гадоў пасля інсульту непрацаздольны, толькі зараз заўважылі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру